Структура, рэжым работы ўстановы

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі" Дзіцячы сад аг. Ёдкі" знаходзіццца ў аграгарадку Ёдкі Лідскага раёна.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі выхоўваецца 74 дзіцяці. Усяго функцыянуе 4 групы:

2 групы дашкольнага ўзросту агульнага прызначэння;
1 група для дзяцей з 2-х да 3-х гадоў;
1 спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.
Штодня адукацыйны працэс з выхаванцамі арганізуюць і ажыццяўляюць нашы кваліфікаваныя спецыялісты: загадчык, 5 выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, 1 музычны кіраўнік, настаўнік-дэфектолаг.

Для рознабаковага развіцця, а таксама камфортнага знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны:

прасторныя групавыя памяшканні і ўтульныя спальні;
музычная зала;
кабінет карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
медыцынскі блок;
спартыўная пляцоўка;
групавыя гульнявыя пляцоўкі.
Асноўнай мэтай дзейнасці ўстановы адукацыі з'яўляецца рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі.
Асноўныя задачы ўстановы адукацыі:
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
падрыхтоўка да працягу адукацыі;
аздараўленне.

Асноўнай функцыяй установы адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;

забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі выхаванцаў;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Рэалізацыя пастаўленых установай адукацыі задач ажыццяўляецца на аснове цеснага супрацоўніцтва з бацькамі.

 

Рэжым працы ўстановы:

Панядзелак - пятніца з 700 да 1800