Адукацыйныя паслугі

Адукацыйныя паслугі на платнай аснове

 

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!

У 2023/2024 навучальным годзе ва ўстанове функцыянуюць адукацыйныя паслугі на платнай аснове:

- Харэаграфія;

- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

- Інфарматыка без разеткі;

- Матчына школа.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ў ДУА "Дзіцячы сад аг. Ёдкі" ажыццяўляецца на падставе нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць іх дзейнасць, а менавіта дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Тыпавая форма дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 99 «Аб зацвярджэнні тыпавых формаў дагавораў у сферы адукацыі», у якім у АБАВЯЗКОВЫМ парадку паказваюцца: Найменне прадастаўляемай паслугі, тэрміны прадастаўлення паслугі, яе кошт і парадак змянення кошту; парадак разлікаў за аказанне паслугі і адказнасць бакоў.

На падставе пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі БЕЛАРУСЬ 25 студзеня2013 г. № 8 "Аб зацвярджэнні санітарных нормаў і правілаў" патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі" заняткі выхаванцаў устаноў  дашкольнай адукацыі ў рамках платных паслуг у сферы адукацыі арганізуюцца па групах з улікам наступных патрабаванняў:
- заняткі павінны праводзіцца з улікам стану здароўя выхаванцаў;
- працягласць заняткаў не павінна перавышаць 30 хвілін;
- напаўняльнасць груп павінна быць не больш за 12 выхаванцаў;
- у групах з працягласцю знаходжання выхаванцаў 10,5-12 гадзін заняткі павінны праводзіцца пасля дзённага сну не больш за два разы на тыдзень для выхаванцаў 4-5-гадовага ўзросту, не больш за тры разы на тыдзень - для выхаванцаў 5-7-гадовага ўзросту;
- заняткі, у якіх пераважае статычны кампанент, павінны праводзіцца не больш 2 разы на тыдзень;
- пры наведванні выхаванцамі некалькіх заняткаў з перавагай статычнага кампанента яны павінны чаргавацца з заняткамі дынамічнага характару;
- працягласць працы выхаванцаў з прыроднымі матэрыяламі (гліна, лаза, саломка і інш.), тканінай, паперай, кардонам не павінна перавышаць 15 хвілін.
- Арганізацыя заняткаў у прыёмных, спальнях, абсталяваных стацыянарнымі ложкамі, устаноў дашкольнай адукацыі забараняецца.

Расклад заняткаў адукацыйных паслуг на платнай аснове: 

Харэаграфія (4-6г.)- панядзелак.

Кіраўнік - Назарава Алеся Аркадзьеўна (педагог дадатковай адукацыі

 

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (4-5 г.) - пятніца.

Кіраўнік - Жалнерчык Алена Іванаўна (педагог дадатковай адукацыі).

 

Інфарматыка без разеткі (5-6г.) - аўторак, серада, чацвер, пятніца (у залежнасці ад падгрупы; 2 разы на тыдзень).

Кіраўнікі:

Сокал Анжаліка Леанідаўна (педагог дадатковай адукацыі);

Шыман Наталля Аляксандраўна (педагог дадатковай адукацыі).

Матчына Школа (1-3г.)- чацвер

Кіраўнік - Шыман Наталія Аляксандраўна (выхавальнік дашкольнай адукацыі)