Парады для бацькоў «На зарадку станавіся!»

 

  Ранішняя зарадка – што трэба ведаць аб ёй, каб яна прыносіла радасць і станоўчы эфект?

   Па-першае, не варта блытаць гэтыя два паняцці – ранішняя зарадка і фізічная трэніроўка. Ранішняя зарадка дапамагае паскорыць прывядзенне арганізма ў працаздольны стан пасля сну, павысіць агульны тонус і настрой, ліквідаваць дрымотнасць і млявасць. Яна не прызначана для таго, каб трэніраваць арганізм.

   Па-другое, ранішняя зарадка павінна складацца выключна з практыкаванняў на гнуткасць, рухомасць, дыханне. Гэты від фізічнай дзейнасці закліканы ўзмацняць ток крыві і лімфы, актывізаваць абмен рэчываў і ўсе жыццёвыя працэсы, ліквідаваць застойныя з'явы пасля сну. Ранішняя зарадка выключае выкарыстанне практыкаванняў на сілу і цягавітасць.

   Па-трэцяе, у якасці зыходных палажэнняў выкарыстоўваюцца становішча седзячы і лежачы. Гэта значыць, можна пачаць рабіць ранішнюю зарадку не ўстаючы з ложка. Выконваць практыкаванні трэба павольна і без рэзкіх рухаў. Ранішняя зарадка, а дакладней яе нагрузка і інтэнсіўнасць павінны быць значна менш, чым пры дзённых трэніроўках. У цэлым ранішнія фізічныя нагрузкі не павінны выклікаць стомы. Бо арганізм яшчэ не зусім прачнуўся і не можа працаваць з поўнай аддачай.

   З дзіцем ранішнюю зарадку можна праводзіць з другога года яго жыцця ў выглядзе забаўляльнай гульні з элементамі хадзьбы і бегу. Неабходна ўлічваць наступную паслядоўнасць практыкаванняў. Першымі выконваюцца практыкаванні тыпу дыхальнага для плечавага пояса. Напрыклад, падыманне рук у бакі і апусканне іх наперад або воплескі далонямі на ўзроўні грудзей або за спінай.

   Практыкаванні для цягліц спіны і жывата і развіцця гнуткасці пазваночніка. Напрыклад, прысяданні з лёгкім нахілам галавы наперад або нахілы корпуса наперад. Пры гэтым рукі дакранаюцца галёнак, потым корпус выпростваецца, рукі адводзяцца за спіну. Гэтыя практыкаванні даюць вялікую нагрузку і павінны ісці за больш лёгкімі, такімі як дыхальныя.

   Затым павінны зноў ісці практыкаванні, якія спрыяюць пашырэнню грудной клеткі. Напрыклад, падыманне рук у бакі да ўзроўню плячэй і іх апусканне.

   Практыкаванні з большай нагрузкай, напрыклад нахілы і прысяданні, выконваюцца па два-тры падыходы.

Пасля ўсіх практыкаванняў патрэбен кароткачасовы бег або падскокі. Сканчаюць гімнастыку хадзьбой на месцы, падчас якой імкнуцца нармалізаваць дыханне.

                                                                                                  Падрыхтаваў:

                                                                                                  выхавальнік Жалнерчык А.І.