Памятка бацькам па прафілактыцы парушэння паставы:

 

1. У дзіцяці павінна быць свая мэбля, якая адпавядае яго росту (стол, крэсла, ложак).

2. Калі дзіця сядзіць, ступні павінны цалкам дакранацца падлогі, ногі сагнутыя ў каленах пад прамым вуглом. Сачыце, каб дзіця сядзела прама, абапіраючыся на абедзве рукі (нельга, каб локаць звісаў са стала); можна адкінуцца на спінку крэсла; нельга нахіляцца нізка над сталом.

3. Не рэкамендуецца дзецям малодшага ўзросту спаць на ложку з сеткай, якая прагінаецца.

4. Лепш прывучаць дзяцей спаць на спіне.

5. Звярніце ўвагу на тое, каб дзеці не спалі звярнуўшыся абаранкам на баку з высокай падушкай, так як пазваночнік прагінаецца і фармуецца няправільная пастава, з'яўляецца скаліёз.

6. Сачыце за хадзьбой дзіцяці. Не варта шырока крочыць і моцна размахваць рукамі, разводзіць наскі ў бакі, “шоргаць” пяткамі, горбіцца і разгойдвацца. Такая хадзьба павялічвае напружанне цягліц і выклікае хуткую стому. Паспрабуйце выходзіць крыху раней, каб дзіцяці не прыйшлося бегчы за бацькамі, якія цягнуць яго за руку, часцей за ўсё за адну  і тую ж кожную раніцу.

Усё гэта можа прывесці да дысбалансу цягліцавага гарсэта і парушэння паставы.